зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313Г000076

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1903 г.

Стыль

Неакласіцызм

Апісанне

Будынак мураваны двухпавярховы Г-падобны ў плане. На вуліцу Савецкую выходзіць вузкім фасадам, які сіметрычна падзяляецца на тры часткі чатырма пілястрамі з капітэлямі карынфскага ордэру. Дах металічны, адна- і двухскатны. Па звестках старажылаў Гомеля і архіўных дадзеных у дарэвалюцыйны час у гэтай частцы вуліцы знаходзіліся кандытарскі магазін, кафэ (рэстаран) і гасцініца, якія належылі І.В. Яскульскаму. Хутчэй за ўсё, апісываемы будынак быў менавіта кафэ (рэстаранам). Гэта быў будынак, узведзены ў стылі мадэрн. Ён меў асіметрычную кампазіцыю. Наяўнасць у дэкаратыўным картушы на фасаде будынка даты — 1903, дазваляе дакладна датаваць яго. З вялікай доляй верагоднасці можна аднесці яго аўтарства да С.Д. Шабунеўскага - гарадскога архітэктара таго часу. У гады Вялікай Айчыннай вайны будынак значна пацярпеў. Пад час пасляваеннага аднаўлення і рэканструкцыі помнік страціў рысы мадэрна, набыў сіметрычную кампазіцыю і стылявыя асаблівасці так званага “сталінскага ампіру”, для якога было характэрна выкарыстанне класіцыстычных матываў. Ён істотна павялічыўся ў бок двара, дзе ў 1978 г. узведзены 2 прыбудовы. З моманту свайго аднаўлення ў 1953 г. выкарыстоўваўся як рэстаран.

Старонка