зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Будынак

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313Г000078

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

пач. ХХ ст.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак аднапавярховы, г-падобны ў плане. На вуліцу Савецкую выходзіць працяглым бакавым фасадам. Парадны фасад з боку вул. Першамайскай афармляе высокі ганак перад галоўным уваходам і над ім — атык складанай формы са скразной люкарнай. 

У дарэвалюцыйны час у будынку знаходзілася прыватная сямікласная жаночая гімназія. Яна была заснавана ў 1907 г. Марыяй Антонаўнай Табалевіч-Федароўскай, якая сама выкладала геаграфію і гісторыю. Уся сям'я жыла ў доме. Пры гімназіі быў адкрыты першы ў Гомелі дзіцячы сад. У перыяд І сусветнай вайны дзейнічалі сад і яслі, тут маглі пакінуць дзяцей маці, якія працавалі ў шпіталях і лазарэтах.

У савецкі час пасля скасавання гімназіі будынак быў перададзены чыгуначнай бальніцы. У ім знаходзілася адміністрацыя бальніцы.

Старонка