Шыфр
213Г000078_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Канец XIX - пачатак ХХ стагоддзяў
Стыль
Эклектыка
Будынак №4 па вул. Суворава з'яўляецца часткай суцэльнай забудовы. Узведзены на мяжы ХІХ - ХХ стст. як жылы дом з гандлёвымі памяшканнямі на першым паверсе. Галоўны фасад мае асіметрычную кампазіцыю, якую падкрэслівае лучковая арка - праезд у двор. Уваход аформлены паўкалонамі.
Унікальнасць гэтага будынка ў тым, што ён з'яўляецца яскравым прыкладам шэраговай забудовы Віцебска мяжы XIX - ХХ стст. і захаваў у сваім архітэктурным дэкоры элементы класіцызму. Акрамя таго, цікавасць уяўляе і планіровачнае рашэнне. Архітэктар выгадна прыстасаваў некаторы ўздым вуліцы і яе памеры.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён