зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

213Г000078_3

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, г. Віцебск, вул. Суворава, 8

Датаванне

Канец XIX ст.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Будынак №8 размешчаны на вуліцы Суворава, якая адносіцца да старэйшых вуліц Віцебска і размешчана ў гістарычнай частцы горада. Сучасная вуліца Суворава (былая Узгорская) пачала фармавацца прыблізна ў XIV-XV стст. і цяпер з'яўляецца найбольш насычанай па захаванасці старой забудовы вуліцай Віцебска. Дом № 8 па гэтай вуліцы быў пабудаваны ў канцы XIX ст. як жылы. У наш час выкарыстоўваецца пад шматкватэрнае жыллё. На першым паверсе знаходзіцца прадпрыемства грамадскага харчавання.

Будынак №8 адлюстраваны на малюнку І. Пешкі XIX ст., дзе ён галоўным фасадам выходзіць на ратушны пляц.