Шыфр
213Г000078_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. ХІХ ст.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Будынак размешчаны на рагу вуліц Суворава, 9 і Янкі Купалы, 11. Двухпавярховы будынак складаецца з 2 узаемна перпендыкулярных крылаў уздоўж вуліц і ў плане мае форму няправільнай літары "П". Вуглавая частка на скрыжаванні вуліц зрэзана. Вулічныя фасады адрозніваюцца паміж сабой рознай апрацоўкай і формай аконных праёмаў.
Гэты будынак з'яўляецца яскравым прыкладам шэраговай забудовы вуліцы мяжы XIX - ХХ стст. Быў пабудаваны, хутчэй за ўсё, у сярэдзіне XIX ст. Архітэктар не ўсталяваны. Першапачаткова будынак пабудаваны, хутчэй за ўсё, як жылы.
У наш час выкарыстоўваецца пад шматкватэрнае жыллё. На першым і цокальным паверхах дзейнічаюць крамы.