зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

313Г000079

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1880 - 1890 гг.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак Гомельскага грамадскага сходу або, як яго называлі яшчэ, Гарадскі клуб, на перыяд 1913 г., як гэта відаць з даведачнага каляндара "Увесь Гомель", належыў домаўладальніку Цэйтліну, у даведачным зборніку на 1915 год "Гомель и его уезд" яго ўладальнікам ужо значыцца Марголін. З названых крыніц вынікае, што ў гэтым доме акрамя Гарадскога клуба размяшчалася мноства гандлёва-бытавых устаноў і кантор.

Пасля рэвалюцыі ў будынку былога грамадскага сходу размяшчаўся савецкі клуб. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1952 г. будынак быў адноўлены і прыстасаваны для Гомельскага гарадскога камітэта камуністычнай партыі. У 1990-я гады тут размяшчаўся радыялагічны інстытут. У наш час у доме па вул. Савецкай, 26 плануецца размяшчэнне Цэнтральнай гарадской бібліятэкі ім. Герцэна.

Архітэктура гэтага трохпавярховага мураванага будынка эклектычная і насычаная дэкаратыўнымі элементамі. Рэльефны дэкор будынка выкананы з абліцовачнай цэглы, як звычайнай, так і фасоннай. Сцены, хутчэй за ўсё, не тынкаваліся, пакідаючы адкрыты цагляны мур, маглі афарбоўвацца толькі рэльефы. Такім чынам, будынак можна аднесці да ўзораў "цаглянага" стылю, як яго вызначаюць многія даследчыкі гісторыі архітэктуры.

Дом № 26 па вул. Савецкай аб'яднаны аднолькавымі архітэктурнымі прыкметамі з будынкам № 18, якія дазваляюць выказаць здагадку, што яны абодва пабудаваныя ў адзін час і спланаваны рукой аднога архітэктара. У такім ж стылі выкананы і двухпавярховы дом № 24, які таксама ў асноўным захаваў сваё першапачатковае аблічча.