зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

213Г000079_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, г. Віцебск, вул. Суворава, 3

Датаванне

Канец XIX - пачатак XX стст.

Стыль

Мадэрн

Апісанне

На вуглу вуліц Суворава і Маякоўскага, знаходзіцца надзвычай цікавы будынак №3, які прыцягвае ўвагу сваёй арыгінальнай архітэктурай. Пабудаваны ён у пачатку XX ст. у стылі мадэрн. Гісторыя будынка адметная тым, што ў ім з 1921 па 1941 гг. дзейнічала мастацкае вучылішча. Менавіта тут мастацкую адукацыю атрымалі вядодмыя дзеячы беларускай  культуры і мастацтва: 3аір Азгур, Андрэй Бембель, Сяргей Селіханаў, Васіль Быкаў, Уладзімір  Кароль, Віталь Цвірка, Аляксей Глебаў, Пётр Явіч і інш. 3 1992 г. традыцыі Віцебскай мастацкай школы ў памяшканнях будынка працягвае “Дзіцячая мастацкая школа г. Віцебска”,  якая адной з першых у сучаснай гісторыі Рэспублікі Беларусь адкрыла адзяленні дызайну, графікі, жывапісу, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, скульптуры і ўзяла курс на прафесійнае навучанне. На фасадзе будынка ўсталяваны 6 мемарыяльных дошак.