Шыфр
213Г000079_9
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, г. Віцебск, вул. Суворава, 26
Датаванне
канец ХІХ ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак №26 па вул. Суворава пабудаваны на мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў як гарадскі асабняк прадпрымальніка Назімава. Бакавым фасадам будынак пад сучасным № 26 ушчыльную прымыкае да суседняга будынка №24, з якім складае адно домаўладанне. У час Вялікай Айчыннай вайны дом ацалеў. Да 1941 г. у будынку размяшчаліся дзіцячыя яслі імя Самойлавай К. М., цяпер дзіцячы садок №17.