Шыфр
212Г000081
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, г. Віцебск, вул. Суворава, 12
Датаванне
1799 г.
Стыль
класіцызм
Будынак па вул. Суворава, 12 адносіцца да найбольш старажытных сярод грамадзянскай шэраговай забудовы, што фарміруе гістарычны цэнтр г. Віцебска. Ён размешчаны на перакрыжаванні вул. Суворава (да 1900 г. называлася Афіцэрскай*) і Крылова (гістарычныя назвы Саборная, Гімназічная, Успенская). Мураваны 2-павярховы Г-падобны ў плане будынак. Накрыты вальмавым дахам з люкарнамі. Фасады патынкаваныя і пофорбаваныя. Вуглавоя частка будынка скруглена і вылучана на другім паверсе балконам з металічнай агороджай. Праём балконных дзвярэй змешчаны ў неглыбокай арачнай нішы. Выцягнуты галоўны фасад па вул. Суворова несіметрычнай кампазіцыі. 3 левага боку фасад вылучаны неглыбокім на шырыню трох аконных праёмаў рызалітам, завершаным трохвугольным франтонам. Па перыметры франтон апаясаны прафіляваным карнізам з сухарыкамі
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён