Шыфр
313Г000082
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1920 - 1930-я гг.
Жылы дом № 30 пабудаваны на мяжы 1920-1930-х гг. Гэта быў чатырохпавярховы вуглавы П-падобны ў плане будынак. У аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі дамінавала пяціпавярховая вуглавая частка.
У перыяд Вялікай Айчыннай вайны часткова дом быў разбураны. Пад час пасляваеннага аднаўлення праектыроўшчыкі захавалі аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю будынка, а ў архітэктурнае рашэнне фасадаў дадалі дэкаратыўныя элементы (балюстрадны парапет, арнаментальныя пано). Таксама была зменена колькасць аконных праёмаў і балконаў.
Зараз на першым паверсе знаходзіцца прадпрыемства гандлю, верхнія паверхі жылыя. Фасады вырашаны плоскасна, чляняцца прамавугольнымі аконнымі праёмамі, балконамі. Міжаконныя прасценкі верхняга паверха аздоблены пано.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён