зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

313Г000083

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

кан. XIX - пач. XX стст.

Стыль

Канструктывізм

Апісанне

Будынак філармоніі размешчаны ў гістарычным цэнтры Гомеля на рагу вул. Жаркоўскага і Савецкай (дом № 32) уяўляе сабой двухпавярховы аб'ём, арыентаваны фасадам на галоўную магістраль горада. У яго архітэктуры выяўляюцца асобныя элементы, характэрныя для стылю класіцызма (паўкалоны, руст і інш.). 

Згодна картаграфічным матэрыялам можна меркаваць, што гэты значна перабудаваны ў пасляваенны час будынак - першая ў горадзе мураваная аптэка, пабудаваная па загадзе графа Н.Н. Румянцава ў 1822 г. 

У 1897 г. гэты дом набыла сям'я Выгоцкіх, якая займала другі паверх. Памяшканні на першым паверсе здаваліся пад розныя ўстановы і магазіны насення, гатовага адзення, друкарні Г.Ш. Падземскага, аптова-рознічнага гандлю пісьмовай паперай, Гомельскаму камітэту Яўрэйскага каланізацыйнага таварыства. З 1897 па 1923 гг. у доме жыў Леў Сямёнавіч Выгоцкі, вядомы вучоны, які заклаў пачатак развіцця псіхалагічнай навукі ў Беларусі. 

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны будынак быў моцна пашкоджаны. Быў адноўлены ўжо ў 1947 годзе. Пасля вайны ў ім размяшчаўся сельскагаспадарчы тэхнікум, потым - Цэнтральны райвыканкам. У 1982 г. перададзены абласной філармоніі, якой належыць і сёння.