Шыфр
313Г000867_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. XX ст.
Стыль
Мадэрн
Апісанне
Датай будаўніцтва дома № 8 у тэхнічным пашпарце значыцца 1917 г. Аднак, улічваючы характар пабудовы, яе дэкаратыўнае афармленне (злучэнне рысаў класіцызму і мадэрну) і размяшчэнне ў раёне індывідуальнай забудовы, можна зрабіць выснову, што будынак з'явіўся яшчэ ў дарэвалюцыйны перыяд. Па звестках, атрыманых ад гомельскага краязнаўцы Р. Н. Музычэнка, у ім размяшчачася прыватная жаночая гімназія В.А. Копіш. Таксама магчыма, што да рэвалюцыі або адразу пасля яе будынак мог выкарыстоўвацца ў якасці жылога маёнтка. Пасля рэвалюцыі 1917 г. і да Вялікай Айчыннай вайны дом, верагодна, выкарыстоўвалі ў якасці жылога. Можна выказаць здагадку, што ў гады вайны будынак не быў разбураны, паколькі не захавалася ніякіх звестак або згадак аб яго аднаўленні альбо капітальным рамонце. З 1952 г. уласнікам будынка становіцца домакіраванне № 1, а годам раней дом памяняў і свой нумар з № 24 на № 8.
Дом № 8 цагляны, у плане - Г-падобны. Фасад насычаны архітэктурнай пластыкай. Афармленне левага і правага бакоў фасада рознае, але пры гэтым прысутнічае адчуванне ўстойлівасці і суразмернасці. Левая частка выдзелена атыкам і фланкіравана пілястрамі, якія даходзяць да яго сярэдзіны. Цэнтр атыка дэкарыраваны больш вузкімі канеліраванымі пілястрамі.