зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

313Г000867_3

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1927 г.

Стыль

"Цагляны"

Апісанне

Будынак - помнік архітэктуры “цаглянага” стылю з элементамі позняга мадэрну і канструктывізму. 

Будынак - аднапавярховы, складаецца з двух частак, якія ў плане ўтвараюць літару “Т”.  Паралельна вуліцы Пушкіна размешчана цагляная частка дома. У ёй выразна прасочваюцца рысы сядзібнай архітэктуры першай трэці XX ст., якія спалучаюць лаканічныя класічныя элементы ў выглядзе пілястраў і ліштвы, завершаных замкавым камнем, карніза з рэльефнымі беражкамі і прамавугольнымі атыкамі. Глыбокія прамавугольныя адтуліны ўздоўж карніза і на атыках ажыўляюць аблічча галоўнага фасаду. У якасці супрацьвагі масіўным элементам дэкору галоўнага фасада выступаюць ажурныя кованыя кансолі ганка. 

Драўляная частка дома прымыкае да цаглянай часткі каля дарогі. Вонкавыя і ўнутраныя капітальныя сцены - каркасна-засыпныя. У дадзены момант вонкавыя сцены абабітыя дошкай, атынкаваны і пафарбаваны. На фоне строгіх паверхняў сцен дамінуе шэраг аконных праёмаў, упрыгожанных разьбянымі драўлянымі ліштвамі. Да нашага часу захавалася калідорная планіроўка і элементы унутранага строя (арачныя праёмы, аформленыя пілястрамі).