зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Будынак

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313Г000869

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1935 г.

Стыль

Цагляны стыль

Апісанне

I ў прасторава-аб'ёмных, і ў дэкаратыўных адносінах дом па вул. К. Маркса, 11А ўяўляе сабой прыклад стылю канструктывізм. Будынак мае свабодную, набліжаную да П-падобнай, кампазіцыю плана. На атыку лесвічнага блока пазначана дата пабудовы - “1935”.

Дом адным з фасадаў звернуты на вуліцу Арцёма. Улічваючы яго месца размяшчэння, можно выказаць меркаванне, што будынак узводзіўся на месцы навучальных устаноў, якія існавалі тут раней.

Лёс будынка ў першыя пасляваенныя дзесяцігоддзі невядомы. Паводле архіўных дакументаў вядома, што не пазней за 1963 г. тут ужо размяшчаўся дзіцячы сад № 8. У гэтым жа годзе была выканана прыбудова ў левай частцы будынка (з боку фасада па вул. К. Маркса), у якой была абсталявана кацельня.

У 1988-90 гг. быў праведзены капітальны рамонт будынка. У 1991 г. у ходзе выканання пастановы Савета Міністраў БССР № 284 "Аб арганізацыі Гомельскага дзяржаўнага універсітэта" Гомельскі аблвыканкам Савета народных дэпутатаў перадаў будынак ужо былога на той момат дзіцячага сада інстытуту. У 2016 г. будынку быў прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Старонка