Шыфр
213Г000087_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. ХІХ - пач. ХХ стст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак № 4 размешчны ў гістарычным цэнтры г. Віцебска і ўваходзіць у склад забудовы вул. Талстога. У розныя часы ў будынку знаходзіліся: прыватная гімназія І.Р. Неруша, Віцебскі рэўтрыбунал, Віцгублеском і Палявое аддзяленне Рабоча-сялянскай інспекцыі, кантора Дзвіналеса, Беларускі камунальны банк, Сельскагаспадарчы банк і інш.
У 1996 г. на будынку ўсталяваны дзве памятныя дошкі. Адна дошка сведчыць, што ў 1911-1919 гг. тут жыў з сям'ёй гісторык, краязнаўца, музейны работнік В.Г. Краснянскі, другая прысвечана этнографу, фалькларысту Н.Я. Нікіфароўскаму, які выкладаў у гімназіі Неруша.