Шыфр
313Г000088
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1959 г.
Будынак інтэрната Гомельскага рачнога порта Верхне-Дняпроўскага рачнога параходства знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Гомеля. Першапачатковае прызначэнне будынка не змянілася да цяперашняга часу.
Будынак быў узведзены ў 1959 г. У той час у архітэктуры панавала тэндэнцыя спрашчэння дэкору пабудоў, што характэрна і для дадзенага дома.
У цэнтры фасада размешчаны арачны ўваходны праём, аформлены чатырохкалонным прысценным порцікам, завершаным антаблементам. Над уваходам на 3-м паверсе балкон, дэкарыраваны паўцыркульным завяршэннем. Сцяна першага паверха апрацавана рустам. Паміж 1-м і 2-м паверхамі паясок цягі. Фасад члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў, завершаны карнізам. Унутраная планіроўка будынка - калідорная.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён