Шыфр
212В000888_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. ХХ ст.
Стыль
Эклектыка
Дом № 11 па вуліцы Мінскай – былая сядзіба Рыўкіна А.С., прыватнага лекара. Пабудаваны ў пач. ХХ ст.
Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Да галоўнага фасада асіметрычна далучаецца аб'ём уваходнага тамбура з міжпаверхавай лесвіцай, да тарцовага - прыбудова. Элементы дэкору фасадаў вырашаны сродкамі цаглянай муроўкі: ліштвы акон, сандрыкі, клінападобныя аркі, філёнгі, лапаткі, міжпаверхавы фігурны пояс. Папярочнай сцяной дом падзелены на 2 палавіны, планіроўка зменена адпаведна сучаснаму выкарыстанню.
З 1937 г. у быдынку размяшчаліся дзіцячая музычная школа, з лістапада 1949 г. - гарадскі Дом піянераў і школьнікаў, з 1993 па 2017 гг. – Гарадскі аддзел адукацыі (з 2013 г. – раённы аддзел адукацыі Аршанскага раёна). На сённяшні дзень тут знаходзіцца упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай аховы Аршанскага райвыканкама.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён