Шыфр
313Г000089
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. ХХ ст.
Стыль
Мадэрн
Апісанне
Двухпавярховы мураваны дом на вул. Садовой быў пабудаваны ў пач. ХХ ст. Прызначэнне будынка цяжка вызначыць з-за недахопу крыніц. Хутчэй за ўсё, ён выкарыстоўваўся ў якасці даходнага дома.
Будынак двухпавярховы, Г-падобны ў плане, з трыма асіметрычнымі неглыбокімі рызалітамі па баках і па цэнтру, якія на галоўным фасадзе вылучаюцца з дапамогай лапатак, апрацаваных рустам.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны ад будынка засталася толькі скрынка. Мяркуецца, што аднаўленне дома адбылося ў першай палове 1950-х гг. і ў той жа час ён быў часткова перароблены. Даўжыня яго была павялічана, бакавыя фасады зменены. У 1955 г. да дома быў прыбудаваны двухпавярховы аб’ём, у 1958 г. — яшчэ адзін, у 1986 г. — трэці.
Па рашэнню гарвыканкама ад 8 студзеня 1955 г. у доме №10 па вул. Садовой размясціўся гомельскі абласны ваенны камісарыят, які знаходзіцца ў гэтым будынку і па сённяшні час.