Шыфр
213Г000090_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Будынак быў узведзены на сродкі віцебскага гандляра Арона Берковіча. Двухпавярховы ў плане блізкі да квадрата будынак накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад гарызантальна падзелены міжпаверхавай і падаконнымі цягамі, завершаны прафіляваным карнізам. Фасадная плоскасць раскрапавана пілястрамі. На першым паверсе лучковыя аконныя праёмы дэкарыраваны лучковымі сандрыкамі, падаконнымі філёнгамі. На другім паверсе вокны прамавугольныя з прамымі сандрыкамі. Дваровы фасад на першым паверсе неатынкаваны, аконныя праёмы аформлены клінчатымі перамычкамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён