Шыфр
213Г000090_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, г. Віцебск, вул. Урыцкага, 9
Апісанне
Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Фасад падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны карнізам з паяском сухарыкаў і з дэкаратыўнымі кранштэйнамі. Плоскасць першага паверха апрацавана буйным рустам. Прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны падаконнымі філёнгамі. З правага боку фасада выкананае рустам арачнае абрамленне, мажліва, тут быў арачны праезд. На другім паверсе прамавугольныя аконныя праёмы падкрэслены падаконнай цягай, аздоблены ліштвамі складанага профілю, падаконнымі філёнгамі. Крайнія вокны з абодвух бакоў фланкіраваны руставанымі лапаткамі. Дваровы фасад неатынкаваны. Падзелены цягай, завершаны карнізам з сухарыкамі. Лучковыя аконныя праёмы аформлены клінчатымі перамычкамі. Захаваліся сляды пазнейшых перабудоў.