Шыфр
213Г000090_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, г. Віцебск, вул. Урыцкага, 11а
Датаванне
Канец XIX - пачатак XX стст.
Стыль
Цагляны стыль
Апісанне
Будынак знаходзіцца ў Левабярежным гістарычным раёне горада, які адносіўся да першай, або Узгорскай часткі г. Віцебска, па вуліцы Урыцкага, 11а. Пабудаваны ў к. XIX ст. у цагляным стылі, як жылы. Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак з прыбудовамі. Накрыты двухсхільным дахам. Да вул. Урыцкага арыентаваны тарцовым фасадам.