Шыфр
213Г000090_5
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1929 - 1931 гг.
Стыль
Постканструктывізм
Апісанне
Будынак размешчаны ў гістарычным цэнтры г. Віцебска, фарміруе забудову вул. Урыцкага. Чатырохпавярховы П-падобны ў плане будынак быў пабудаваны ў 1931 г. па праекце архітэктара В.Р. Вукалава. Галоўныя фасады будынка арыентаваны на поўнач і ўсход і размешчаны ўздоўж вул. Урыцкага і Камуністычнай. З боку вул. Урыцкага існаваў скразны праезд у двор. У цяперашні час забудаваны.
Падчас акупацыі горада нямецка-фашысцкімі захопнікамі будынак быў часткова разбураны. У 1947 г. дом быў адбудаваны.
У 2006 г. быў выкананы рамонт будынка.