Шыфр
713Г000207
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1939 г.
Будынак на вул. Няміга, 30 быў пабудаваны ў канцы 1930-х гадоў як клуб-сталовая мінскай абутковай фабрыкі. Як сведчаць архіўныя дакументы, у падвальным памяшканні клуба і сталовай быў абсталяваны інтэрнат для ваеннапалонных, а ў былым памяшканні кухні сталовай абсталявана для іх кухня. Будынак клуба быў адноўлены ў даваенным аб'ёме, таксама, верагодна, з некаторымі карэкціроўкамі была захавана кампазіцыя фасадаў. Будынак былога клуба-сталовай двухпавярховы складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі, накрыты вальмавым дахам. У архітэктурным афармленні фасадаў выкарыстаны пілястры, простыя ліштвы, карнізы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён