Шыфр
513Г000562
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
к. ХVIII – пач. ХІХ стст.
Стыль
Класіцызм
Комплекс бальніцы складаецца з двух гістарычных будынкаў. Былы хірургічны корпус (цяпер аддзяленне хуткай дапамогі) -- аднапавярховы П-падобны ў плане сiметрычна-восевай аб'ёмна-прасторавай кампазiцыi будынак. Накрыты вальмавым дахам. Фасадныя сцены цагляныя, раней былі нетынкаваныя, цяпер зацёртыя і пафарбаваныя. Вуглы будынка акцэнтаваны плоскімі лапаткамі. Такой жа лапаткай падкрэслена цэнтральная вось на галоўным і дваровым фасадах. Фасады члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў фігурных ліштвах з замковым каменем. На дваровым фасадзе адзін праём замураваны.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён