зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак банка

Шыфр

413Г000654

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1931 г.

Стыль

Канструктывізм

Апісанне

Рашэнне аб праектаванні і будаўніцтве новага будынка банка ў Гродна было прынята ў 1927 г. Аднак фінансаванне праектных работ пачалося не раней 1929 г. 

У музеі Галоўнага упраўлення Нацыянальнага банка па Гродзенскай вобласці захоўваецца праект на будаўніцтва, выкананы інжынерам Янам Клімашэўскім, датаваны 1930 г. Параўнаўчы аналіз праектных чарцяжоў галоўнага фасада і планаў з існуючым будынкам сведчыць, што банк узведзены ў адпаведнасці з гэтым праектам. Да таго ж на праекце, што захоўваецца ў музеі, пазначана, што будаўнічыя работы распачаліся 10 верасня 1930 г. 

У маі 1931 г. у будынку яшчэ выконваліся аддзелачныя работы, аднак казённыя кватэры служачых банка былі ўжо заселеныя. Будаўніцтва было завершана ў жніўні 1931 г. 

У Вялікую Айчынную вайну будынак банка ацалеў.

На працягу ўсёй гісторыі свайго існавання будынак выкарыстоўваецца па прызначэнні. Праведзеныя пасля вайны і ў 1996-98 гг. рамонтныя работы не сказілі знешні воблік будынка. Часткова былі зменены інтэр'еры. Захаваўся арыгінальны ўваход у будынак: ганак, абліцаваны гранітнымі блокамі, уваходныя дзверы, дзверы-вяртушка, - вестыбюль, хол, парадная лесвіца, абліцаваныя мармурам, дзверы са шклом і фарнітурай у вестыбюлі, металічная агароджа лесвіц, карнізы ў асобных памяшканнях, камін, абліцаваны белай кафляй і мармурам, тры люстры.

Будынак банка з'яўляецца выдатным помнікам архітэктуры канструктывізму, яго архітэктурна-мастацкія вартасці даволі высокія.