зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак банка

Шыфр

113Г000045

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1927 - 1929 гг.

Стыль

"styl dworkowy" з рысамі неакласіцызму

Апісанне

Будынак павятовага аддзялення Польскага Банка ў Баранавічах пабудаваны ў 1928 годзе па праекце вядомага польскага архітэктара Станіслава Філасевіча (1881-1944). Па ягоных праектах былі пабудаваны банкі ў Брэсце, Замосці, Гдыні, Востраве Велькапольскім, Ясла, Бельска-Бялай, а таксама жылыя дамы для работнікаў банка ў Варшаве, Вільне, Лодзі і інш.  Будынак банка быў выкананы ў распаўсюджаным у Польшчы ў 1920-х гадах "stuli dworkowym", адным з накірункаў "stylu narodowego" з выкарыстаннем на галоўным фасадзе ордэрнай пластыкі неакласіцызму.  Удзел у распрацоўцы інтэр'ераў прыняў архітэктар Тадэвуш Рытароўскі. Будаўнічыя работы выканала варшаўская фірма Станіслава Шчэпанскага, аддзелачныя работы - варшаўская фірма "Terrazit", сховішча і металічныя вырабы - фірма "Gustaw Gottscholk" з Варшавы. Функцыянальнае занаванне будынка было падпарадкавана інтарэсам фінансавай установы.  Будынак складаўся з службовай і жылой частак. Службовая частка ўключала вестыбюль, аперацыйную залу, кабінет дырэктара, кабінеты супрацоўнікаў, залу пасяджэнняў, сховішча-сейф, архіў, гардэробную і сталовую для супрацоўнікаў.