зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак банка

Шыфр

413Г000495

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1905 г.

Стыль

Мадэрн

Апісанне

Будынак банка размешчаны ў гістарычным цэнтры горада ў асяроддзі розначасовай і рознастылёвай забудовы. Паводле выяўленых у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна дакументаў, будынак банка быў узведзены ў перыяд: лета 1905 - люты 1906 г. Ускосныя матэрыялы па будаўніцтве Народнага дома на гэтай жа вуліцы дазваляюць меркаваць, што папярэдняя забудова пляца, на якім размешчаны будынак банка, была драўлянай. 

Гісторык І. Трусаў дапускае, што аўтарам праекта будынка банка мог быць губернскі інжынер І. Плотнікаў, таму што менавіта ён у гэты перыяд праектаваў казённыя будынкі. На падставе камп'ютарнага аналізу гістарычнага здымку 1920-х гг., даследчык І. Трусаў выказаў меркаванне, што дах будынка, хутчэй за ўсё, быў пафарбавана ў "дзіка-зялёны" колер. Акрамя таго, фотаздымак 1920-х гг., на якім паказаны галоўны фасад будынка, пасляваеннага часу і сучасны стан фасадаў сведчаць, што за гады існавання значных пераробак будынка не адбывалася.