Шыфр
713Г000232
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1931 г.
Апісанне
Вучэбны корпус № 3 Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка праектаваўся і будаваўся ў комплексе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У адпаведнасці з пастановай ЦВК Беларусі ад 25 лютага 1919 г. у 1921 г. быў заснаваны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у складзе факультэтаў: рабочага, медыцынскага і грамадскіх навук. Першапачаткова для патрэб універсітэта былі прыстасаваны розныя будынкі ў цэнтры горада: на рагу вул. Універсітэцкай (сучасная вул. Кірава) і Чырвонаармейскай, 42/8 (рабфак), вул. Універсітэцкай, 29 і Энгельса, 50 (інтэрнаты), вул. Шырокай, 28 (сучасная вул. Куйбышава, хімлабараторыя), вул. Энгельса, 36 (інтэрнат), на рагу вул. Ленінскай і Універсітэцкай, 29/35 (аўдыторыі), на рагу вул. Універсітэцкай і Валадарскага, 5/30 (аўдыторыі), на рагу вул. Савецкай і Камсамольскай, 66/36 (інтэрнат), на вул. Савецкай, 33 (праўленне БДУ), на зав. Земляробчым, 4 (педфак).