Шыфр
713Г000036
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Партызанскі раён, вул. Захарава, 28
Датаванне
1954 - 1956 гг.
Апісанне
Аўтарам праекта будынка, ўзведзенага для Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі з'яўляецца заслужаны архітэктар Беларусі - Я.Л. Заслаўскі. Праект быў распрацаваны ў Мінскпраекце ў 1954-55 гг., будаўніцтва дома завершана ў 1956 г. Будынак двухпавярховы, прамавугольны ў плане з паўкруглым аб'ёмам на цэнтральнай восі галоўнага фасада, аформленага 6-цю калонамі іанічнага ордэра. Рашэнне фасадаў сіметрычнае. Галоўны фасад члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. У цэнтры размешчаны прмавугольны дзвярны праём з дубовымі дзвярыма.