зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак Беларускай акадэміі мастацтваў

Будынак Беларускай акадэміі мастацтваў

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

713Г000200

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1948 г. - 1953 г.

Апісанне

Будынак Беларускай акадэміі мастацтваў першапачаткова праектаваўся як фінансавы тэхнікум.  Будаўніцтва вучэбнага корпуса, запраектаванага першапачаткова для фінансавага тэхнікума, было завершана ў 1953 г. У новаўзведзеным будынку размясціўся Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. У канцы 1960-х гадоў узнікла неабходнасць рэканструкцыі існуючага будынка інстытута з мэтай пашырэння вучэбных плошчаў. Так на падставе прынятага Мінгарвыканкомам рашэння ў 1969 г. было зацверджана планавае і архітэктурна-планіровачнае заданне на рэканструкцыю будынка інстытута. У 1970-1975 гг. у інстытуце "Мінскпраект" распрацаваны праект рэканструкцыі. Аўтарамі данага праекта былі архітэктары М. Барсукоў, А. Чараднічэнка і канструктар В. Елісеяў. Праект рэканструкцыі уключаў надбудову пятага паверха, пяціпавярховую прыбудову да галоўнага корпуса па вул. Сурганава, прыбудову і рэканструкцыю сцэнічнай часткі тэатральнага корпуса, перапланіроўку існуючага корпуса. Трэба адзначыць, што па планаваму заданню прадугледжвалася абіванне дэкаратыўнай ляпніны. Рэканструкцыя тэатральнай залы ўключала прыбудову карманаў з тарца тэатральнай залы на вышыню трох паверхаў, над сцэнай -- каласнікоў. Будаўнічыя работы па рэканструкцыі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута былі завершаны ў 1977 г. Будынак Беларускай акадэміі мастацтваў з'яўляецца помнікам савецкай архітэктуры з элементамі класіцызму. 

Старонка