зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі

Шыфр

712Г000040

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

г. Мінск, Цэнтральны раён, вул. Інтэрнацыянальная, 30

Датаванне

1958 г.

Апісанне

Пытанне аб будаўніцтве Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі разглядалася ўжо ў першыя гады аднаўлення Мінска пасля Вялікай Айчыннай вайны. Першапачаткова пад будаўніцтва быў вызначаны ўчастак на рагу вуліц Карла Маркса і Леніна да вуглавой каробкі на вул. Кірава (рашэнне №342 Мінгарвыканкама ад 20.06.1945 г.). Чатырохпавярховы з падвалам складанай канфiгурыцыi ў плане будынак. Мае сіметрычную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю. Асноўны трохпавярховы з цокальным паверхам прамавугольны ў плане аб'ём будынка развіты ў двор, да яго прымыкаюць бакавыя Г-падобныя ў плане крылы, якія ўтвараюць з боку галоўнага фасада шырокі курданёр. Галоўны фасад з парадным уваходам вылучаны рызалітам і чатырохкалонным порцікам стылізаванага карынфскага ордэра, завершаным трохвугольным франтонам. Тымпан франтона апаясаны шматслойным карнізам з ляпнымі фрызавымі паяскамі, прарэзаны круглай люкарнай. Столь порціка таксама аздоблена шматслойнымі фрызавымі паяскамі. Дзвярныя праёмы аформлены прафіляванымі парталамі. Уваходныя дзверы філянговыя з фрамугамі.