зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак Беларускай дзяржаўнай філармоніі

Будынак Беларускай дзяржаўнай філармоніі

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

713Г000195

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1955 - 1963 гг.

Апісанне

Адразу пасля вызвалення ў 1944 г. былі пачаты работы над распрацоўкай новага генеральнага плана г. Мінска. У 1945 г. былі зацверджаны асноўныя палажэнні да складання эскізнага праекта планіроўкі і забудовы цэнтральнай часткі Мінска і архітэктурнага рашэння галоўных плошчаў і галоўнай магістралі -- вул. Савецкай (суч. пр. Незалежнасці). Сярод асноўных будынкаў, якія прапаноўвалася размясціць на галоўнай магістралі горада, названы і будынак філармоніі (прыкладна на 800 месцаў, аб'ёмам 30000 куб. м). Будаўніцтва будынка Белдзяржфілармоніі было завершана ў 1963 г. Па меркаванню даследчыкаў, пасля перапланавання будынак філармоніі атрымаў выразную структуру.  У 2002-2004 гг. праведзены капітальны рамонт будынка філармоніі з мадэрнізацыяй інтэр'ераў.

Трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Да тарца будынка дабудавана 5-павярховае крыло. Фасады вырашаны строга і лаканічна. Галоўны фасад аформлены порцiкам з 6 канелiраванымi слупамi i трохвугольным франтонам. 

Старонка