Шыфр
212Г000050
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1883
Стыль
Неакласіцызм
Будынак па вул. Леніна, 32 праектаваўся, будаваўся і функцыянаваў на раннім этапе як будынак акруговага суда. Мураваны дом выходзіць галоўным фасадам на пл. Свабоды. Пабудаваны ў 1883 годзе ў стылі эклектыкі. Праект будынка акруговага суда выкананы ў 1873-1874 гг. архітэктарам І.П. Камінскім і інжынерам М.Ф. Карчэўскім. Будынак двухпавярховы ў асноўным аб'ёме, П-падобны асіметрычны ў плане, з паўпадвальным памяшканнем.
У розныя часы тут змяшчаліся Ваенна-рэвалюцыйны камітэт, Дварэц труда, Абласны камітэт КПБ. Цяпер будынак заняты Віцебскім краязнаўчым музеем і Віцебскім гарвыканкамам, частку падвальнага памяшкання займае Віцебскі гарадскі архіў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён