Шыфр
512Г000045
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1778 г.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Трохпавярховы (з паўпадвальным паверхам) прамавугольны ў плане будынак. Накрыты вальмавым дахам. Галоўны фасад выходзіць на плошчу. Паверхі падзелены карнізнымі цягамі. У цэнтры галоўнага фасада - уваходны партал. Цэнтральная частка фасада завершана над карнізам прамавугольным прафіляваным атыкам і дэкарыравана плоскімі пілястрамі па 3 паабапал увахода. На 1-м паверсе пілястры руставаныя, на 2-м - парныя, на 3-м - гладкія. Падобныя пілястры захаваліся на бакавых частках будынка (абапал першапачатковых уваходаў) і на вуглах фасадаў. Прамавугольныя аконныя праёмы ў простых ліштвах на 1-м і 3-м паверхах аздоблены замковым каменем, на 2-м завершаны праз адно прамавугольнымі сандрыкамі або трохвугольнымі франтонамі. Будынак завершаны тонкапрафіляваным карнізам. Дэкаратыўныя дэталі вылучаны асобным колерам. На тарцовым паўночна-ўсходнім фасадзе імітацыя аконных праёмаў: у нішах зроблены абрамленні па ўзору галоўнага фасада. Тарцовы паўднёва-ўсходні фасад прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў. Дваровы фасад гладкі, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору, завершаны карнізам.