Шыфр
413Г000312
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1858 г.
У інвентары мястэчка Карэлічы за 1886-1889 гг. маюцца звесткі аб бровары. Названы год пастройкі 1858 г. У 20-30-я гады 20 ст. належыў графу Жалтоўскаму. На другім паверсе бровара жылі работнікі пана, на першым- знаходзілася стайня. Пасля Вялікай Айчыннай вайны і да канца 80-х гадоў выкарыстоўваўся пад жылыя памяшканні.
Мураваны прамавугольны ў плане на высокім цокалі аднапавярховы будынак. Быў накрыты двухсхільным дахам. Цяпер дах і трохвугольныя франтоны на тарцовых фасадах страчаны. Цокаль мае бутавую муроўку, аддзелены ад сцяны паверха цягай. Вуглавыя лапаткі вымураваны з цэглы і патынкаваныя. На тарцовых і заходнім фасадах у цокалі маюцца дзвярныя і аконныя праёмы. Галоўны ўваход быў арачнага абрысу. Фасадныя сцены першага паверха патынкаваныя, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, аформленымі клінчатымі перамычкамі. Пад дахам праходзіць карніз. Дэкор адсутнічае.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён