зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак былога дрожджава-вінакурнага завода

Шыфр

713Г000140

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя

Стыль

Эклектыка

Апісанне

У 1899-1900 гг. паводле ўзгодненага губернскім праўленнем праекта, распрацаванага інжынерам-тэхнолагам Р.Р. Хелхоўскім, быў пабудаваны крухмальна-паточны завод памешчыкаў Э.А. Вайніловіча, М.А. Ленскага і Я.І. Любанскага. Зямля, на якой размяшчаўся завод, была далучана да гарадской з Лошыцкага маёнтка Я.І. Любанскага. У 1901 г. у Яўстафія і Аляксандра Іванавічаў Любанскіх завод купіла акцыянернае таварыства "Сокал". Будынак завода быў мураваны адна-трохпавярховы складаны ў плане (не захаваўся). Затым на Ігуменскім тракце (Дачным праспекце) ў сумежным квартале, аддзеленым з двух бакоў вул. Лясной і Палявой, Я. І. Любанскі, уладальнік маёнтка Лошыца, заснаваў дрожджава-вінакурны завод. У наступным 1903 г. завод пачаў дзейнічаць.

Завод дзейнічаў да Першай сусветнай вайны. Пазней будынкі выкарыстоўваліся ў вытворча-гаспадарчых мэтах. Да нашага часу захаваўся асноўны мураваны корпус завода з прыбудаванай у 1910 г. саладоўняй з сушыльняй. Будынак узведзены ў характэрным для канца 19 - пачатку 20 ст. цагляным стылі. Пазнейшыя пераробкі і розначасовыя прыбудовы сказілі першапачатковы выгляд будынка завода.