Шыфр
513Г001062
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Мсціслаўскі раён, г. Мсціслаў, вул. Першамайская, 15
Датаванне
к. ХІХ ст. - пач. ХХ ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Двухпавярховы з цокальным паверхам Г-падобны ў плане будынак накрыты двухсхiльным дахам. Галоўныя фасады па вул. Пралетарскай і Першамайскай не тынкаваныя, абліцаваныя чырвонай цэглай. Вуглавая частка зрэзана, акцэнтавана на другім паверсе балконам. Па краях будынка вуглавыя часткі вылучаны несапраўднымі рызалітамі, завершанымі фігурнымі атыкамі. Фасадная плоскасць рызалітаў апрацавана муроўкай пад гарызантальны руст, акцэнтавана высокімі арачнымі нішамі, у якіх размешчаны дзвярныя праёмы (на фасадзе па вул. Першамайскай замураваны).