Шыфр
213Г000048
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. 19 ст.
Стыль
цагляны стыль
Апісанне
Будынак №24/15 размешчаны на скрыжаванні сучасных вуліц Леніна і Гогаля. Пабудаваны ў канцы XІX ст. з цэглы. Тут дзейнічала Віцебскае павятовае вучылішча, якое з 1 ліпеня 1897 г. пераўтварылі ў чатырохкласнае гарадское вучылішча з рамесным класам (Віцебскае першае гарадское чатырохкласнае вучылішча). 3 1913 г. у будынку ўжо знаходзілася Віцебскае вышэйшае пачатковае вучылішча папячыцеля Віленскай навучальнай акругі. Пасля вайны ў будынку была вячэрняя школа №10. У наш час будынак выкарыстоўваецца як Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі".
З восені 1900 года ў Віцебскім першым гарадскім чатырохкласным вучылішчы вучыліся Марк Шагал і Восіп Цадкін. Акрамя таго ў першым класе іх аднакласнікам быў Авігдор Меклер. У класных i балавых журналах вучылішча за 1900-1905 гг. ёсць звесткі пра поспехі ў вучобе М. Шагала. Захаваліся і аўтографы вучня 2-га класа 2-га аддзялення М. Шагала.