зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак былога грамадскага сходу

Будынак былога грамадскага сходу

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000056

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

Канец XVIII - пачатак XIX стагоддзяў

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Будынак знаходзіцца ў Левабярэжным гістарычным раёне горада. Пабудаваны ў пачатку XIX стагоддзя ў стылі класіцызму як будынак грамадскага сходу. Адрас Маякоўскага, 1 у Віцебску ведаюць усе ўдзельнікі «Славянскага базару» - дырэкцыя фестывалю знаходзіцца тут з 1991 года. Будынак добра захаваўся і ўяўляе сабою прыклад грамадзянскай забудовы ў стылі класіцызму.

Да кастрычніцкай рэвалюцыі будынак належаў Ганне Жудро. У пачатку XX стагоддзя ў будынку размяшчаўся другі Грамадскі сход. Пасля рэвалюцыі тут быў пралетарскі клуб «Першага мая», крамы, бібліятэка. 20 снежня 1918 года будынак быў канфіскаваны. У 1923 годзе тут адкрыўся адзін з найбуйнейшых у горадзе клубаў - «Прафінтэрн», дзе праходзілі спектаклі, канцэрты, сходы, кінапаказы, лекцыі. У 1955-м у будынку размясціўся Гарадскі дом культуры (пазней яго перайменавалі ў цэнтр культуры). У 1980-х гадах тут працавалі сем клубаў, пяць мастацкіх калектываў i чатыры народных універсітэта - культуры, культасветработнік, сямейна-бытавой культуры, будучага воіна.

Старонка