зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак былога калегіума езуітаў

Будынак былога калегіума езуітаў

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

112Г000536

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1651 - 1675 гг.

Стыль

Барока

Апісанне

Будынак калегіума пачалі ўзводзіць у 1651 г. Кіраваў будаўніцтвам “архітэктар рамяства малярскага” Матэуш Фалькоўскі. Будаўніцтва першай чаргі (корпус уздоўж ракі) было завершана да 1675 года, другой чаргі ў 1694-1738 гг. Такім чынам пабудова набыла Г-падобны ў плане выгляд. 

Фундаменты пад пінскі калегіум найглыбачэйшыя з вядомых у Беларусі сярэднявечных гмахаў - 5 метраў. 

Kaлегіум даваў класічную гуманітарную адукацыю. На бясплатнае навучанне прымаліся дзеці незалежна ад саслоўя i не абавязкова каталікі. Пінскі калегіум складаўся з дзвух гімназій 5-ці i  7-мi класнай, г.зн. даваў поўны курс адукацыі. У 1632 годзе ў ім навучалася 40 чалавек; у канцы XVII ст. - 700. 

У 1645 годзе адчынена музычная бурса, ў 1694 - аптэка, ў 1727-1735 гг. - друкарня, меліся бібліятэка, шпіталь для бядноты. У 1773 годзе вучэбны корпус перададзены пад школу "Адукацыйнай камісіі". У 1787 г. комплекс займаюць базыльяне, у 1800 г. - Пятрапаўлаўскі праваслаўны манастыр, пры якім з 1848 г. пачынае дзейнічаць духоўнае вучылішча, пераведзенае з Ляданскага манастыра. 

Дзейнасць калегіума ўзнавілася ў 1923 годзе, а ў 1939 ён зноў быў зачынены. 

Пасля Другой сусветнай вайны будынак належыў ваеннаму ведамству. У 1960-х, пасля рамонту, тут месціліся шматлікія дзяржаўныя i грамадзянскія арганізацыі, карцінная галерэя. 

Пасля рэстаўрацыі 1981-1996 гадоў у будынку размясціўся ДУ "Музей Беларускага Палесся".

Старонка