зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак былога касцёла пры кляштары дамініканцаў

Шыфр

611Г000187

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1683

Стыль

барока

Апісанне

Будынак былога касцёла пры  кляштары дамініканцаў (цяпер Свята-Уваскрасенская царква) у г. Клецку. Плац пад пабудову будынкаў касцёла і кляштара быў "вымераны" і перададзены ў распараджэнне дамініканаў 4 ліпеня 1683 г. Каля 1700 г. было пачата ўзвядзенне цаглянага будынка касцёла, якое завяршылася ў 1704 г. Да 1832 г. будынак касцёла выкарыстоўваўся па сваім прамым прызначэнні. Пасля паўстання 1830-1831 гг. будынкі касцёла і кляштара былі канфіскаваны і перададзены ў дэпартамент ваенных паселішчаў для прыстасавання іх да размяшчэння паўэскадрону ўланскага палка. У 1843 г. былы дамініканскі касцёл быў асвечаны ў праваслаўную Уваскрасенскую царкву. У час вялікага пажару ў 1937 г. у Клецку будынак Уваскрасенскай царквы моцна пацярпеў, аднак па заканчэнні двух гадоў быў адрэстаўраваны польскімі ўладамі і на сродкі вернікаў. Клецкая Уваскрасенская царква дзейнічала да пачатку 60-х гадоў XX ст., аднак 5 красавіка 1960 г. у часы Хрушчоўскіх ганенняў на царкву, яна была зачынена. Спачатку ў будынку храма размяшчаліся клуб і спартыўная школа Клецкага ПТВ. У 1969 г. будынак царквы быў пераабсталяваны ў філіял вытворчага аб'яднання імя У.І.Леніна (Механічны завод). Пасля вяртання царквы вернікам у 1992 г. паступова пачаліся работы па аднаўленні і яе доўгачаканай рэстаўрацыі. З 2008 па 2012 гг. былі выкананы рамонтна-аднаўленчыя і рэстаўрацыйныя работы. 

Настаяцель храма а. Генадзь.