Шыфр
613Г000003
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1807 г.
Стыль
Класіцызм
Паводле пісьмовых крыніц у 1806-1807 гг. на плошчы з боку вул. Полацкай быў пабудаваны дом дваранскага сходу, які можна атаясамліваць з будынкам пад сучасным № 32 па вул. Лапаціна. На жаль, як выглядаў дом, звестак не выяўлена. Несумненна, ён меў рысы класіцызму. Аднапавярховы на невысокім цокалі прамавугольны ў плане цагляны будынак накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Пластыка спрошчаная. Галоўны фасад вырашаны асіметрычна, што абумоўлена ўнутранай планіроўкай будынка. Унутраная планіроўка часткова зменена. У пасляваенны час да 1998 г. тут размяшчаўся раённы аддзел адукацыі. Цяпер будынак былога казначэйства прыстасаваны для рэлігійнага прызначэння. У ім знаходзяцца храм, нядзельная школа, царкоўная лаўка, адміністрацыйна-гаспадарчыя памяшканні.
Захавалася падлога з керамічных каляровых плітак у калідоры і такая ж падлога дывановага ўзору ў холе, аконная сталярка і скабяныя вырабы пачатку ХХ cт.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён