зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак былога кляштара дамініканцаў

Шыфр

613Г000190

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1763 г.

Стыль

Барока

Апісанне

Кляштар - помнік архітэктуры стылю барока.  У 1763 г. на ўсходзе за касцёлам быў пабудаваны двухпавярховы прамавугольны ў плане мураваны будынак кляштара, накрыты высокім вальмавым дахам. У кляштары было 3 ксяндзы і адзін манах. З 1795 г. пры кляштары існавала школа на 10 студэнтаў шляхецкага паходжання, у якой вучыў сам настаяцель касцёла Беат Міланоўскі і дзейнічаў шпіталь . 

У 1832 г. кляштар быў скасаваны, а касцёл зачынены, як помста царскіх уладаў за паўстанне 1830-1831 гг.  

З 1881г. тут дзейнічала ашчадна- крэдытнае таварыства, а з 1924 г. ў будынку былога кляштара размяшчаўся Хрысціянскі банк. 

Пасля ІІ Сусветнай вайны ў абноўленых памяшканнях будынка знаходзіліся розныя грамадскія і адміністрацыйныя памяшканні дзяржаўных органаў кіравання. На картаграме дамавога фонду г. Клецка 1957 г. будынак пазначаны як райвыканкам. 

З 2001 г. у былым кляштары размяшчаецца Клецкі раённы цэнтр занятасці насельніцтва, КУП “Клецкі турцэнтр”, гарадскі архіў і інш. арганізацыі.