зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак былога магістрата

Шыфр

413Г000501

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

пер. пал. ХХ ст.

Стыль

Мадэрн

Апісанне

Будынак былога магістрата пабудаваны ў першай палове ХХ ст. Гэта двухпавярховы, прамавугольны ў плане будынак, які знаходзіцца на скрыжаванні сучасных вуліц Камуністычнай і Хлюпіна ў г. Слоніме.

Даследчыкі мяркуюць, што новы будынак магістрату быў пастаўлены на месцы разабраных езуіцкіх будынкаў. Разам з магістратам размяшчалася і пажарная каманда. 

Аб першапачатковым выглядзе будынка сведчаць фотаздымкі, якія захоўваюцца ў фондах Слонімскага краязнаўчага музея. Былы магістрат уяўляў сабой двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Галоўны фасад па вул. Кумуністычнай вылучаны шырокім рызалітам, завершаным трохвугольным франтонам. У пасляваенны час было страчана завяршэнне рызаліта з боку вул. Хлюпіна.