Шыфр
412Г000012
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1780 - 1783 гг.
Будынак тэатра лялек (былы будынак Манежа) з'яўляецца часткай архітэктурна-горадабудаўнічага комплексу Гарадніца і знаходзіцца ў гістарычным цэнтры г. Гродна на вул. Дзяржынскага, 1/1.
Будынак тэатра ўяўляе сабой збудаванне складанай канфігурацыі як у плане, так і ў аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Існуючае аблічча сфармавалася ў працэсе гістарычнага развіцця пасля неаднаразовых перабудоў, рамонтаў і рэканструкцый.
Трохпавярховы накрыты вальмавым дахам будынак. Мае асiметрычную аб'ёмна-прасторавую кампазiцыю. Сцены атынкаваныя, завершаныя карнiзам з мадульёнамi. Галоўны фасад вырашаны асiметрычна. Вылучаны трохвугольным франтонам, крапаваны лапаткамi, на ўзроўні першага паверха руставанымі, завершанымі дэкаратыўнымі капітэлямі. Прамавугольныя аконныя праёмы на першым паверсе дэкарыраваны прамымі сандрыкамі, на другім -- трохвугольнымі сандрыкамі, на ўзроўні 3-га паверха дэкаратыўныя круглыя люкарны без дэкору.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён