Шыфр
213Г000088
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, г. Віцебск, вул. Талстога, 2
Дом стаіць па вуліцы Л. Талстога (былая Падзвінская). Вырашаны ў стылі ампір. Узведзены ў канцы 19 ст. Трохпавярховы з цокальным паверхам П-падобны ў плане будынак з рознавялікімі бакавымі крыламі. Атынкаваны. Плоскасць галоўнага асіметрычнага фасада з балконамі ў цэнтры завершана трохвугольным франтонам, акаймаваным па перыметру карнізным паяском з сухарыкамі. Аконныя праёмы прамавугольныя, з ліштвамі. Фасад аздоблены філёнгамі, міжпаверхавым прафіляваным поясам. Бакавы рызаліт вылучаны рустам, арачнымі броўкамі над вокнамі, 2 лучковымі ўваходнымі праёмамі. Лесвіцы вынесены ў тарцы бакавых крылаў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён