Шыфр
713Г000062
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16
Датаванне
1908 год
Апісанне
Станкабудаўнічы завод імя Кастрычніцкай рэвалюцыі знаходзіцца ў старажытным прадмесці Ляхаўка. У мінулым гэты раён падзяляўся на Вялікую Ляхаўку (трохкутнік паміж сучаснымі вул. Свярдлова, Ульянаўскай і правым берагам р. Свіслач), Ніжнюю Ляхаўку (тэрыторыя на ўсход і паўднёвы-ўсход ад сучаснай вул. Кастрычніцкай, далей за р. Свіслач, вул. Лодачную, а таксама на поўдзень ад чыгуначнага моста ўздоўж р. Свіслач па цячэнні) і Ляхаўскую Слабаду.У канцы 19 - пачатку 20 ст. раён Ляхаўкі ўяўляў сабой фабрычна-завадскую ўскраіну горада. Тут вырас цэлы комплекс прамысловых прадпрыемстваў. Гэтаму спрыяла наяўнасць ракі і чыгункі. Паводле пісьмовых крыніц, на падставе дазволу Мінсканга губернскага праўлення ад 23 ліпеня 1908 г. мясцовыя фабрыканты Поляк Ш.А., Дорскі Л.І. і Семянюк Д.С. на Ніжне-Ляхаўскай вуліцы пабудавалі майстэрню для вытворчасці сельскагаспадарчага інвентару. Выраблялі рыдлёўкі, ручныя акучнікі, газавыя лямпы, каркасы пад свечкі вулічных ліхтароў. Будынак завода быў драўляны аднапавярховы плошчай 70 кв. м з прымітыўным тэхнічным абсталяваннем (ручны кузнечны горн і конны прывод). Ён атрымаў назву чыгуналіцейны і металаапрацоўчы завод "Гігант". Стары будынак завода - складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі, падоўжаны ў плане з шматпралётным перакрыццем на стальных фермах, верхнiм аднабаковым лiхтаром, арыентаваны галоўным фасадам на вул. Кастрычніцкую. Складаецца з трох вытворчых корпусаў і адміністрацыйна-бытавога корпуса, узведзеных у розныя гады.