зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак былога мужчынскага духоўнага вучылішча

Шыфр

213Г000084

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1890-1892 гг.

Стыль

неакласіцызм

Апісанне

З архітэктурнай спадчыны эпохі капіталізму ў Віцебску найбольшы інтарэс прадстаўляюць будынкі грамадскага прызначэння.  Да такіх збудаванняў адносіцца манументальны будынак з рысамі класічнай архітэктуры, які захаваўся на перакрыжаванні вуліц Суворава і Чэхава. Узведзены ён у 1890-1892 гг. паводле праекта епархіальнага архітэктара А.М. Кляменцьева для духоўнага мужчынскага вучылішча. Раней гэта тэрыторыя адносілася да валоданняў купцоў Баруновых. Урачыстая закладка падмуркаў будынка вучылішча адбылася 5 чэрвеня 1890 г. Будынак быў запраектаваны Г-падобны ў плане. 25 верасня 1892 г. у новым будынку пачало дзейнічаць духоўнае вучылішча. У 1918 г. будынак муніцыпалізаваны. У 1922 г. у ім на другім паверсе размясцілася саўпартшкола імя Энгельса, на першым - губземупраўленне. У 1923 г. праведзены рамонт сцен, столі, акон, дзвярэй, печак. У даваенны перыяд, паміж 1926 і 1941 г. быў надбудаваны трэці паверх. Пра знешні выгляд будынка можна меркаваць па абмерных чарцяжах, выкананых у 1950 г. Трэба адзначыць, што сучасныя фасады фактычна адпавядаюць тагачасным. У 1952-1953 гг. будынак адноўлены з прыстасаваннем пад мастацка-графічнае педвучылішча.  У 2008 г. праведзены рамонт з рэстаўрацыяй фасадаў.