зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак былога палаца губернатара

Шыфр

212Г000075

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

кан. XVIII ст.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Будынак №18 па вул. Савецкая праектаваўся і будаваўся як гарадскі асабняк у канцы XVIII ст. (каля 1772 г.). З 1806 г. ён з'яўляўся месцам жыхарствам генерал-губернатараў. Так, тут у 1811-1821 гг. жыў ваенны губернатар герцаг А. Вюртэмбергскі (брат імператрыцы Марыі Федараўны). У 1853-1854 гг. тут пасяліўся віцэ-губернатар Віцебскай губерні, пісьменнік, першы рускі гістарычны раманіст Іван Лажэчнікаў. У чэрвені 1831 г. у будынку размясціўся і памёр ад халеры брат імператара Мікалая І вялікі князь Канстанцін. Праездам у палацы губернатара спыняўся імператар Францыі Напалеон І Банапарт у 1812 г. і цэсарэвіч Аляксандр Мікалаевіч (пасля імператар Аляксандр II) у 1839 г.

У 1917 г. у палацы размяшчаўся камітэт Віцебскай арганізацыі РСДРП (б), які абвясціў савецкую ўладу ў горадзе і губерні. Пасля ў будынку знаходзіўся Віцебскі губвыканкам. У 1919 г. тут з прамовай выступаў М.І. Калінін. У 1938 г. у будынку размясцілася абласное ўпраўленне НКУС. У гады Вялікай Айчыннай вайны палац гарэў, быў моцна пашкоджаны дах. Пасля вайны будынак адрамантаваны і прыстасаваны пад адміністрацыйны (Упраўленне КДБ па Віцебскай вобласці).