зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак былога палаца Тызенгаўза

Будынак былога палаца Тызенгаўза

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

212Г000577

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1760 - 1780 гг.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Будынак былога палаца Тызенгаўза знаходзіцца на вул. Савецкай, на правым беразе р. Мядзёлка. Уваходзіў у склад палацава-паркавага ансамбля, будаўніцтва якога было распачата ў 1760-я гг. уладаром Паставаў - падскарбіем ВКЛ, старастай гродзенскім, кіраўніком каралеўскімі эканоміямі на тэрыторыі Беларусі і Літвы графам Антоніем Тызенгаўзам.

У сядзібны комплекс уваходзілі рэгулярны парк, ставы, сад і агарод. 

Будынак палаца - аднапавярховы, П-падобны ў плане, з двухсхільнымі дахамі. Цэнтр галоўнага паўночнага фасада вылучаны шасцікалонным тасканскім порцікам. Уваходы ў будынак з паўночнага фасада па пандусе, з усходняга -- з тэрасы. Фасады раскрапаваны лапаткамі, рустам, фрызам, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі сандрыкамі і ляпнымі гірляндамі. Планіроўка анфіладная. 

На ўсход ад палаца быў разбіты парк пейзажнага тыпу з сістэмай сажалак (плошча каля 10 га). Часткова збераглася алея, якая вяла ад палаца цераз раку Мядзелку да былога драўлянага сядзібнага дома. Агульнае з палацам архітэктурна-дэкаратыўнае вырашэнне мае і гаспадарчы корпус, размешчаны на адной з ім кампазіцыйнай восі.

У паўночнай частцы палаца ў першыя дзесяцігоддзі ХІХ ст. уладальнікам палаца былі размешчаны арніталагічны музей і карцінная галерэя. 

У верасні 1939 г. маёмасць Тызегаўзаў-Пшаздзецкіх была нацыяналізавана. У 1941-1944 гг. у палацы размяшчалася нямецкая кавалерыйская частка. Пасля вайны ў 1947 г. палац быў адрамантаваны для ваеннага ведамства. Пры гэтым зменена ўнутраная планіроўка, страчаны элементы ляпнога дэкора. Паводле архіўных матэрыялаў, захоўвалася ўбранства дзвюх залаў. У 1960-я гг. былы палац Тызенгаўзаў прыстасаваны пад бальніцу. 

У пачатку 2000-х гг. былі праведзены рэстаўрацыйныя работы па аднаўленню фасадаў будынка. У 2006 г. здзейснена рэканструкцыя паўпадвальнага памяшкання палаца, дзе размясцілася рэтра-кафэ, добраўпарадкаваны ўнутраны дворык палаца з агароджай.

У 2009-2013 гг. праведзена рэканструкцыя падвальных памяшканняў паўночнага крыла палаца. У 2014 г. у адноўленых памяшканнях адкрылася новая экспазіцыя ДУ "Пастаўскі раённы краязнаўчы музей".

Старонка